Home

Previous 20

Oct. 13th, 2009

sweet moon

"Белсат" крэацівіць.

Ролік "Белсата" ў падтрымку беларускай мовы пад час перапісу. Здаецца, і задума, і рэалізацыя вельмі добрыя.



UPD.
А вось яшчэ першы ролік з гэтай серыі.



Oct. 5th, 2009

sweet moon

(no subject)

 Паніхіда па Альгердзе Невяроўскім адбудзецца ў гэтую сераду ў 17-00 у Чырвоным касцёле.

Oct. 1st, 2009

sweet moon

Сыйшоў калега...

Зусім нядаўна пілі з Альгердам піва - з нагоды ягонага і майго дня народзінаў. Дарэчы, прастаўляўся Альгерд.

Апошні раз бачыў яго зусім нядаўна. Быў у Беластоку, забёг на "Рацыю". Часу было зусім мала. Выкурылі з Альгердам па цыгарэтцы і я паляцеў па справах. Развітацца не паспелі, бо Альгерд сыйшоў у студыю чытаць навіны. Як толькі выйшаў з "Рацыі", то ў машыны па радыё слухаў тыя самыя навіны, начытваць якія сыйшоў Альгерд і праз якія мы не паспелі развітацца. Гэта быў апошні раз, калі я чуў ягоны голас.

Дзякуй, калега, за журналіцкую навуку ды за добрую кампанію на шматлікіх пасядзелках! 

Sep. 30th, 2009

sweet moon

сайт расейскай амбасады - нано-тэхналогіі!

Сябры, вы калі-небудзь заходзілі на сайт амбасады Расеі ў Беларусі? Абавязкова зайдзіце - http://www.belarus.mid.ru/ .

Я такія сайты ў 11-м класе рабіў :) Сапраўды, гэта вам не нафтай гандляваць. Нано-тэхналогіі, іціць! :)

Sep. 16th, 2009

sweet moon

Лукашэнка і лысіна

Унікальныя (хіхі) здыкі Лукашэнкі з боку спіны. Беларускім аператарам прэс-служба не дазваляе фільмаваць АРЛа з такога ракурса. А літоўскім можна. У іх дэмакратыя, хулі.
Цікава, каму ж гэта ўрэшце ўдалося пераканаць Лукашэнку не прыкрываць сваю лысіну касмою даўгіх валасоў? :)

http://www.lrytas.lt/videonews/?id=12530390061251143615

Sep. 15th, 2009

sweet moon

вайна?

 Ва Ўруччы равуць сірэны супрацьпаветранай абароны. Пачалася вайна?

Sep. 5th, 2009

sweet moon

БНФ

Віншую Аляксея Янукевіча ў абраннем на пасаду старшыні партыі БНФ! Мжа гэта будзе добрым знакам і для іншых палітычных суб'ектаў Беларусі :)

Sep. 3rd, 2009

sweet moon

я зрабіў гэта

Можа каму цікава.  СЁННЯ ЗДАЎ НА ПРАВЫ!!!
Я цяпер кіроўца!!!
Каго пракаціць??? 

Aug. 24th, 2009

sweet moon

аўто

Ганаруся сваёй жонкай: яна сёння скончыла аўташколу. Цяпер нашая сям'я яшчэ болей гарманічная. Будзем спаборнічаць, хто ж першы здасць экзамены ў ДАІ :)

Пажадайце нам поспехаў :) 

Aug. 18th, 2009

sweet moon

эгаізм. раз на год можна.

Ну ўсё, можаце пачынаць мяне віншаваць :) 

Aug. 13th, 2009

sweet moon

"Телевізор"

 Трапіўся апошні альбом расейскага гурта "Телевизор". Агульны настрой так, як у нашых гуртоў у сярэдзіне 90-х. Цешыць, што з старой гвардыі расейскіх рокераў не ўсе скурвіліся і паспіваліся :)

Сцягваць тут (у двух архівах):

http://nickgal.ifolder.ru/11812679
http://nickgal.ifolder.ru/11812713

Дарэчы, на лістапад плануецца канцэрт "Телевізора" у Менску.

Jul. 28th, 2009

sweet moon

аўто

Сёння ўпершыню за шэсць год сеў за руль вучэбнага аўто. Адразу ўражанні не самыя добрыя. Не думаў, што ўсё так дрэнна. Інструктар праверыў маю здольнасць рабіць развароты на палігоне і  адправіў у горад. Мышачная памяць пачала спрацоўваць, перадачы пераключаюцца больш-менш добра, заглох усяго адзін-два разы. Пакуль цяжка канцэнраваць увагу на ўсіх момантах кіравання: трэба і ў люстэркі глядзець, і перадачу пераключыць, і за хуткасцю сачыць, і паваротнікі ўключаць і пра знакі не забываць. Бывала так, што пакуль глядзеў ў люстэрка машына сама (гыгы) збочвала на суседнюю паласу.

Зрэшты, не ўсё так блага. Калі атрымаецца хутка зрабіць медычную даведку, то, маю спадзеў, да канца лета буду з пасведчаннем кіроўцы :)

Jun. 8th, 2009

sweet moon

Невядомы Юра


Юра Дземідовіч буйным планам! Запісы з камераў БТ, якія не ўвайшлі ў афіцыйную трансляцыю. Маеце магчымасць падрабязней разглядзей твар узыходзячай зоркі беларускага псіхадэла :)



May. 15th, 2009

sweet moon

дэфляцыя, кажуць, будзе

Ігар Фамін, дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі мінэканомікі на прэс-канферэнцыі ў сераду сказаў: "У нармальных умовах летам, дзесці ў жніўні, за кошт таго, што адбываецца зніжэнне цэн на гародніну, магчымая дэфляцыя".

Перафразуючы вядомы анекдот: "Якая краіна, такая і эканоміка" :)

P.S. Толькі па планах урада за год інфляцыя можа быць у раёне 11%. Разумныя калегі кажуць, што рэальна будзе дзесці 25%. А тут дэфляцыя ў іх, ага.

May. 11th, 2009

sweet moon

рюскія ў горадзе

З нахабствам расейцаў на нашых дарогах сутыкаўся часта, але тое, што адбылося з Міколам Халезіным - гэта ўжо занадта.

http://kilgor-trautt.livejournal.com/236563.html

Apr. 2nd, 2009

sweet moon

тэлеканалы


Сёньня шаноўны фрэнд vadim_i_z напісаў, што вось гэты (http://naviny.by/rubrics/society/2009/03/31/ic_articles_116_161932/) артыкул на "Беларускіх Навінах" пакуль самы ўцямны на тэму. У артыкуле вядзецца, што адключэнне рас.каналаў зьвязана з тым, што яны не заключылі там нейкія дамовы на распаўсюд.

Ню-ню.

Зараз на АНТ ідзе сюжэт і там чыноўнікі разам з кіраўнікамі кампаній-аператараў тлумачаць адключэньне тым, што праграмы гэтых каналаў дублявалі праграмы беларускіх каналаў.

А калі ўчора гавораць адно, а сёньня іншае, то справа ясная - шукай палітыку :)

Apr. 1st, 2009

sweet moon

кот любіць камэмбэрт

Кот цэлы дзень адмаўляецца ад сваёй звыклай ежы. Але толькі варта было даць яму пару кавалкаў сыру "Камэмбэрт" - усё сажраў. Вось такі ён у нас - характар нармандзкі :)

Mar. 31st, 2009

sweet moon

гуманітарый я

Хто-небудзь можа мне патлумачыць, як настроіць вай-фай з доступам у інтэрнэт (у нас ADSL.BY) праз рутэр ASUS WL-530gV2? У мяне рукі не пад гэта заточаныя...

Mar. 15th, 2009

sweet moon

Дажыліся...

Аверкаў у "Контурах" на ОНТ цытуе "Эўрарадыё"...

Feb. 3rd, 2009

sweet moon

Не стаўце лічыльнікі!

У нас дома была вельмі смачная вада з-пад крана. Была! Пакуль два тыдні таму мы не паставілі лічыльнікі. Зараз вада мае ўстойлівыя пах і смак жалеза. Вось такая вось эканомія :(

Previous 20

sweet moon

October 2009

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Advertisement

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com