Лёлічак ([info]lelichak) wrote,
@ 2008-06-25 20:23:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Скажу-ка і я-ка.
Наконт "Басовішча". А дакладней, пра конкурс на гэтым фэстывалі.

Колькі год таму з конкурса на "Басовішчы" паспрабавалі зрабіць "Эўравізію". Скажу шчыра, да гэтага спрычыніўся і я, лічыў гэта слушным. Цяпер пераканаўся ў адваротным. Конкурс на "Басовішчы" - гэта конкурс не прафэсыйных, а аматарскіх калектываў, якія проста па вызначэньні ня могуць быць цікавыя шырокай публіцы. Разынка гэтага конкурсу - у якаснай працы журы, якое можа сярод шэрагу аматарскіх камандаў выбраць тыя, што змогуць потым выбухнуць. Трэба заўважыць пэрліну і даць ёсьць шанец расьці. Калісьці, напрыклад, Indiga адабралі на конкурс на рэпэтэцыйным запісе на дыктафон. Ці не Корань з Памідоравым змаглі тады пачуць патэнцыял у нікому не вядомым гурце?

На жаль, конкурсы апошніх двух год не далі беларускай музыцы новых яскравых калектываў. Можна гэта тлумачыць агульным крызісам нашых музыкаў, а можна - непрафэсыйнай працай журы. Дзе зараз S.D.M., Parason, "Фляўс і Кляйн"? Так, апошнія гастралюць ды граюць, але прагрэсу я не заўважыў...

Гэта значыць, што прынцып "Эўрабачаньня" на "Басовішчы" не прыжыўся. Ды й ня мог прыжыцца. Бо ня той гэта конкурс. У яго іншая мэта: знайсьці, а не павесяліць.

Карацей, мне хапіла двух год працы з заяўкамі на конкурс "Басовішча", каб пераканцца ў тым, што гурты мусіць адбіраць вузкае кола адмыслоўцаў, якія здолеюць абраць сапраўды вартыя калектывы. І пляваць на тое, што абвінавацяць у суб'ектыўнасьці. Так, гэта суб'ектыўнасьць!
Сёлета мы імкнуліся стварыць такое журы. Амаль атрымалася.



(21 comments) - (Post a new comment)


[info]plusadzin
2008-06-25 05:44 pm UTC (link)
Пагаджуся, калі атрымаю адказы на 2 пытаньні:

- Дамброўскі пра такі падыход ведае і зь ім згодны? Ці яму проста да лямпы творчы бок, ён па вушы ў арганізацыі?
- Менавіта як гурты маюць шанец расьці пасьля фэстывалю? "Засьветка" на Тузіне і нейкія там гадзіны запісу ў добрай студыі - ІМХО - малавата будзе...

(Reply to this)


[info]mrrmiau
2008-06-25 05:45 pm UTC (link)
Indiga на той конкурс прыйшла не з вуліцы, а мела ўжо добрую рэпутацыю сярод музыкантаў, і нават журналістаў. А сёлета -- напрыклад, не разумею, што журы так перашкодзіла абраць менавіта групу з Нарачы "Да!Бл..", якая перамогла на полацкім фестывалі. І абсалютна стопрацэнтна перамагла той жа самы "Акропаль", што-такі едзе на "Басовішча". Але і журы, і ўся публіка ў залі былі ў Полацку аднадушныя. (Ну так, так, магчыма, адзін чалавек крыху сумаваў па "Акропалі"). Проста што ў хлопцаў няма добрых запісаў. А нам з Касяй, напрыклад, здавалася, што гэты нарачанскі калектыў сто працэнтаў павінны ехаць на Басы. Яму гэта зараз надзвычай патрэбна, пакуль імпэт не знік. Прытым, што там і тэксты добрыя, і музыка -- не такое аднастайнае грахатанне, што звычайна гучыць у гэтым конкурсе.

(Reply to this)


[info]redwingedduck
2008-06-25 06:15 pm UTC (link)
Дык, а дзе Indiga? Дзе Partyzone? Дзе Impatt? HMP? Таксі? Triquetra?

(Reply to this)


[info]vinah
2008-06-25 06:37 pm UTC (link)
о, а я в это жюри не вхожу, потому как Не Оправдала Надежд или потому что не разбираюсь в Белорусской Музыке? и вернули ли вы в таком случае Славу Кореня? :)

(Reply to this)


[info]kvetki
2008-06-26 12:59 pm UTC (link)
Я была офигительно рада что в этому году таки будет "Голая монашка", вряд ли она останетс япотом надолго, гурппе и так дофига лет. Кстати а разве фронтмен не в Новинках? Когда я 2 года назад последний раз брала у него интервью, он собирлся в тюрьму, вроде по слухам и суд был

(Reply to this) (Thread)


[info]slaver_be
2008-06-26 01:01 pm UTC (link)
Федзя ўжо адсядзеў і нядаўна выйшаў.

(Reply to this) (Parent)


[info]strider_first
2008-07-01 03:25 pm UTC (link)
Скажу-ка і я. Экспэрымэнты з ужо вядомым і раскручаным фэстывалем, які мае пэўную рэпутацыю, праводзіць нельга хаця б таму, што той імідж, які ён набыў за 16 год, не рызыкнуў бы зламаць нават найкруцейшы прадусар.

Не кажучы ўжо пра людзей, якія - як паказала практыка - суцэльна не разьбіраюцца ў тым, як арганізоўваць і праводзіць імпрэзы такога масштабу.

Пачну па-парадку. "Басовішча" ўсе гэтыя 16 год быў міжнародным фэстам і пляцоўкай для ўжо прафэсыйных і вядомых беларускіх гуртоў, якія ў сувязі з сытуацыяй на Беларусі маюць тыя ж умовы для разьвіцьця, што і непрафэсыйныя.

Прывяду прыклады тых гуртоў, што атрымалі сваю пуцёўку і апраўдалі яе на фэстах "Басовішча" ў мінулыя гады:
- гурт Indiga быў адабраны на адборачным фэсьце, дзе выступіў як прафэсыйны гурт на сучасным узроўні;
- гурты B:N:, Сьцяна, Tav.Mauzer былі таксама прафэсыйнымі гуртамі сярэдняэўрапэйскага ўзроўню і прыяжджаючы на конкурс падтрымлівалі добры імідж фэсту.


Зараз фэст стаў фэстам для пачаткоўцаў. Ягоны ўзровень упаў да школьнага.

І калі вы прымаеце гэта як дадзеная і зараз называеце "Басовішча" фэстам для аматараў, адмыслова імкнецеся яго такім зрабіць, то яшчэ ніжэй апускаеце планку гэтага фэсту.

Што тычыцца конкурсаў апошніх двух гадоў, то прычына - не ў "агульным крызісе беларускіх музыкаў", а ў няўменьні журы адабраць тыя калектывы, што маглі б выступіць дастойна. На дастойныя каманды проста не зьвярнулі ўвагі, імкнучыся зламаць фармат фэсту і правесьці экспэрымэнт "па-жывому", што рабіць - як я казаў раней - было катэгарычна нельга.

Зараз падняць планку фэсту будзе амаль немагчыма, бо публіка, што прыяжджае на яго ў апошнія гады, ужо прывыкла, што гэтая планка знаходзіцца даволі нізка.

На вашым месцы я б не пісаў пра вашыя памылкі, якія вы нібыта спрабуеце выправіць, а ціхенька чырванеў бы ад сораму ў межах уласнага "парталу".

Няўжо пасьля таго, што вы зрабілі з "Басовішчам", вы, застаючыся ў арганізатарах, можаце называць сябе "вузкім колам адмыслоўцаў", якія нешта добрае могуць з гэтым фэстам зрабіць? Ці вы як Аляксандар Рыгоравіч пажыцьцёва зьбіраецеся экспэрымэнтаваць на ўласных памылках?

(Reply to this) (Thread)


[info]lelichak
2008-07-02 10:10 am UTC (link)
Пачнем з таго, што я не зьяўляюся арганізатарам "Басовішча". Летась я быў каардынатарам, сёлета проста дапамагаю. Рашэньняў ніякіх не прымаю, а ўсё, што я думаю і кажу можа ўспрымацца арганізатарамі на ўзроўні парадаў. Гурты B:N:, Сьцяна, Tav.Mauzer, калі падавалі свае заяўкі на "Басовішча" не былі гуртамі сярэднеэўрапейскага ўзроўню. Проста таму, што іх музыкі, жывучы ў Беларусі, не маглі быць музыкамі сярэднеэўрапейскага ўзроўню. Што праўда, можа ў нас з Вамі розныя ўяўленьні пра гэты самы "сярэднеэўрапейскі ўзровень".

Ня варта блытаць узровень фэста з узроўнем конкурса, які праходзіць у межых гэтага фэста. Вось конкурс заўсёды быў на школьным узроўні. Ён ніколі не прыцягваў да сябе шмат увагі гледачоў, цікавіліся конкурсам толькі самыя апантаныя наведнікі фэста, журналісты ды музыкі. Менавіта ў гэтым, на маю думку, і ёсьць сэнс конкурса на "Басовішчы" - экспэрты мусяць заўважыць пэрліну.

Таксама зьвяртаю вашую ўвагу на тое, што "вузкім колам адмыслоўцаў" я сябе не называў. Цягам трох год майго супрацоўніцтва з "Басовішчам" я на гарматны стрэл не падыходзіў да журы і ўвогуле лічу сябе не кампэтэнтным у пытаньні вырашэньня лёсу каго б там ні было.

Ну і, натуральна, ціхенька чырванець ад сораму ў рамках, як вы сказалі, нашага "парталу" мне няма чаго. Куды больш сорамна быць таленавітым музыкам і не запісваць альбомы.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]strider_first
2008-07-02 10:50 am UTC (link)
Наконт альбомаў. Сапраўды, сорамна быць таленавітым музыкам і не запісаць ніводнага альбому.

Калі ж за плячыма 9 альбомаў, то запісаў ставішся інакш. Раю запісаць хаця б адзін, зразумееце, пра што гаворка. :-)

Цяпер адыйдзем ад персанальных намёкаў і працягнем па сутнасьці Вашых "аргумантаў".

1. Ці сярэднеэўрапэйскі ўзровень музыкаў? Калі Вы не разумееце, што "эўрапэйскасьць" музыкаў залежыць не ад іх прапіскі, а ад іх прафэсыйнасьці, веданьня сучаснай музыкі і культуры іншых краінаў, тады як Вы ўвогуле можаце казаць, што нешта ведаеце пра сучасную музыку?

2. Ці заўсёды на "Басовішчы" былі канкурсанты-"школьнікі"?

На "Басовішчы" заўсёды ў конкурснай праграме былі гурты, якія ўжо ўмелі граць і былі ўжо даволі вядомыя на Беларусі. Большасьць зь іх ужо мелі запісаныя праграмы, што сьведчыла пра іхнюю самастойнасьць. Пасьля таго, як Вы і калегі заняліся адборам на "Басовішча", такія гурты Вы браць перасталі, вырашыўшы, што "трэба браць тых, у якіх яшчэ няма запісаў". У выніку на "Басовішча" сталі падаваць заяўкі школьныя гурты, якія сядзелі і чакалі, што за іх усё зробіць нейкі добры дзядзька. І - у выніку - пераможцы апошніх двух гадоў нават не здолелі скарыстацца галоўнай узнагародай - мажлівасьцю запісу ўласнага альбому на добрай польскай студыі. Навошта тады ўвогуле конкурс?

3. Пра параўнаньне конкурснай і асноўнай частак "Басовішча". Калі вы нават на конкурс прывозіце тыя гурты, якія не могуць дастойна прадставіць сваю краіну за мяжой, гэта ўплывае на агульны імідж беларускай рок-музыкі ў суседняй краіне. І ніякім запрашэньнем фолк-гуртоў, рэпераў і дыджэяў-электроншчыкаў вы гэтага ня выправіце.

Калі ў конкурсе былі Indiga, B:N, Tav. Mauzer - гледачы былі. На конкурсным выступе Indiga было ці не столькі ж гледачоў, колькі на хэдлайнерах. Я ўжо не кажу пра болей раннія часы, якія Вы проста ня можаце памятаць, бо яшчэ хадзілі ў школу. Вы нават не памятаеце, што ўсе "зоркі", якіх сталі запрашаць хэдлайнерамі, напачатку прайшлі конкурс на "Басовішчы". А калі пачалося новае "Басовішча" то пачаўся падзел: "школьнікі-канкурсанты" і "мегазоркі-хэдлайнеры".

Калі вы пачалі вазіць на конкурс каманды-пачаткоўцы, конкурс перастаў быць цікавым. "Пэрліну" трэба заўважаць не на канцэрце на міжнародным фэсьце, а на стадыі адбору тых, хто на яго патрапіць. Па гэтай дысцыпліне Вам можна паставіць адзін тлусты "незалік".

4. Паспрабуйце не супярэчыць самому сабе. Вось дзьве цытаты з адной і той жа спасылкі:
- Сёлета мы імкнуліся стварыць такое журы. Амаль атрымалася.
- Цягам трох год майго супрацоўніцтва з "Басовішчам" я на гарматны стрэл не падыходзіў да журы.

Гэта што, расслаеньне асабовасьці?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]lelichak
2008-07-02 01:57 pm UTC (link)
1. Я не пра прапіску кажаў. Але, на жаль, пражываньне ў Беларусі не дазваляе беларускім музыкам знаходзіцца нават у курсе эўрапейскай музычнай хвалі.

2. За конкурснай часткай я сачу ад 2004 году, калі перамагі Тарпач. Колькі памятаю, для шэраговых гледачоў гэта было сумна і не цікава.

3. Разыходжаньня па якасьці паміж конкурсам і асноўнай частка "Басовішча" ніяк не пазьбегнуць. Гэта аксіёма, якую ня трэба даводзіць.

4. "Не падыходзіў да журы" пазначае тое, што я не імкнуўся стаць сябрам журы. Ну а што датычыць фармаваньня, то хто гэта будзе рабіць, як не арганізатары ды каардынатары? Журы ж само не сфармуецца...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]strider_first
2008-07-02 02:19 pm UTC (link)
1. Ну так, а ўсе пісьменьнікі ў Беларусі ня могуць быць у курсе эўрапэйскай літаратуры, усе мастакі - эўрапэйскага мастацтва, усе драматургі - эўрапэйскай драматургіі... Мы ж жывем у закрытым, забітым азіяцкім грамадзтве, дзе няма доступу да музыкі, культуры, літаратуры чужой нам "Эўропы", не кажучы ўжо пра шчасьце хоць раз вырвацца за межы і пачуць хоць адзін замежны канцэрт... Добра, што ёсьць людзі, якія пабываўшы ў цывілізаваным Бялым Стоку і іншых заморскіх, невядомых нам мясьцінах, нясуць Сьвятло ў нашыя цёмныя душы.

2. Калі Вам нешта было нецікава, то гэта не значыць, што было нецікава астатнім. І калі лічыць колькасьць гледачоў на конкурснай праграме, то іх было на-шмат болей за тую, што летась і пазалетась. Было б нецікава - іх бы не было.

3. Зараз, пасьля таго як вы прыклаліся да "каардынацыі" ды "арганізацыі" Басовішча, сур'ёзнае разыходжаньне паміж конкурсам і асноўнай часткай гэтага фэсту сапраўды стала аксіёмай.

А вось, да прыкладу, калі ў конкурсе Басовішча як удзельнікі былі ULIS, Мроя, Крама, Палац і г.д. - гэта аксіёмай зусім не было. Практыка міжнародных фэстаў паказвае, што часам канкурсанты, якія хочуць, каб іх заўважылі, могуць выступаць на ўзроўні ужо прызнаных зорак.

Але ясна, далучыўшыся да фэсту пасьля 2004-га, Вы ведаеце сваю, іншую, праўду... якую і спрабуеце давесьці да шырокіх "неэўрапэйскіх" масаў.


4. Калі арганізатары самі не разумеюць, што робяць шкоду (а Вы самі гэта прызналі, сказаўшы, што хацелі зрабіць з Басовішча "Эўравізію"), ня могуць захаваць тыя дасягненьні фэсту, на якія яны як на гатовае прыйшлі, то якім чынам яны могуць добра сфармаваць журы?

Але нават і добрае журы нічога ня зробіць з іміджам фэсту, на конкурс якога - "дзякуючы" палітыцы арганізатараў і каардынатараў - перасталі слаць трэкі прафэсыйныя каманды, пакінуўшы вольную сцэну школьнікам.

Тыя, хто раней падаваў бы на конкурс, зараз у найлепшым выпадку імкнуцца трапіць на "Басовішча" ў якасьці гасьцей, што не спрыяе агульнаму ўзроўню і пазаконкурснай праграмы.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]hear_near
2008-07-02 04:55 pm UTC (link)
+1000
малайчына Корань!

(Reply to this) (Parent)


[info]lelichak
2008-07-02 06:13 pm UTC (link)
Вы надзеленыя рэдкай здольнасьцю перакручваць факты і акцэнтаваць увагу на другасных момантах. Такія тут у Менску на Макаёнка сядзяць.

Параўноўваць пісьменьнікаў з музыкамі вельмі зручна, але недарэчна. Думаю, вы й самі гэта цудоўна разумееце. Але, відаць,прызнацца сабе ня можаце.

Скіруўце сваю энэргію ў якое карыснае рэчышча. Песеньку запішыце... Мы яе ў "Тузін" паставім...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]strider_first
2008-07-02 07:28 pm UTC (link)
Чарговы раз пераконваюся: ў дыскусіі з Вамі сапраўды нічога карыснага быць ня можа. Па меншай меры, для мяне.

Можа, толькі для тых музыкаў, што ставіліся да Вас добра, ёсць карысьць: цяпер яны ведаюць Вашае сапраўднае стаўленьне да беларускай музыкі і да беларускіх выканаўцаў.

Узровень Тузіна для мяне ўжо даволі даўно недасягальны. Так глыбока ў ....эўропу не залезу. Превед із Азіі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]lelichak
2008-07-02 07:40 pm UTC (link)
Карысьць ад дыскусіі можа быць толькі пры поўным паразуменьні пазыцый бакоў ды жаданьні мець вынік ад спрэчкі. У нас з вамі, здаецца, ані першага, ані другога.

Паверце, да музыкаў беларускіх стаўлюся зь вялікай павагай і трапятаньнем. Але адначасова разумею, што тая ізаляцыя, у якой апынулася краіна, не дазваляе музыкам разьвівацца ў тым жа тэмпе, у якім разьвіваюцца іх калегі зь іншых эўрапейскіх краін. Так ёсьць і з гэтым трэба змагацца.

P.S. А даўно Варшаву ў Азію запісалі?:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]strider_first
2008-07-02 07:42 pm UTC (link)
У ізаляцыі Вашыя мазгі. Што ў Беластоку, што ў Менску, што ў Амерыцы. Такая ізаляцыя ня лечыцца ані ўступленьнем у шэнгенскую зону, ані іншымі радыкальнымі спосабамі. Дзякуй, павесялілі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]lelichak
2008-07-02 07:44 pm UTC (link)
Тааак, я гляжу, што нехта ў ізаляцыі, а нехта ў рэзэрвацыі :-D

(Reply to this) (Parent)


[info]lelichak
2008-07-02 07:48 pm UTC (link)
Ды й увогуле, не прымайце мае словы блізка да сэрца. Я ў музыцы не разьбіраюся і даўно яе ня слухаю :-)
Па музыцы ў нас іншыя людзі :-)

(Reply to this) (Parent)


[info]katechizis
2008-07-04 08:29 am UTC (link)
На жаль, конкурсы апошніх двух год не далі беларускай музыцы новых яскравых калектываў. Можна гэта тлумачыць агульным крызісам нашых музыкаў, а можна - непрафэсыйнай працай журы.
а па-мойму праблема не ў журы, а ў адборы канкурсантаў.

І пляваць на тое, што абвінавацяць у суб'ектыўнасьці. Так, гэта суб'ектыўнасьць!
Я баюся, што ў хуткім часе ніхто ўжо нікога вінаваціць больш ня будзе. Людзі проста забудуць пра існаваньне Басовішча, і справа з канцом. Яшчэ годзік-другі такога падыходу, як да Рок-Каранацыі, і ўсе пачнуць катацца на рэйвы ў Будапешт альбо Летуву.

(Reply to this)


[info]siryk_sdm
2008-07-21 10:02 am UTC (link)
Па-першае, вітаю!
Па-другое...

Конкурс на "Басовішчы" - гэта конкурс не прафэсыйных, а аматарскіх калектываў, якія проста па вызначэньні ня могуць быць цікавыя шырокай публіцы.

Ты сам на сваё "незадавальненьне конкурсам" і адказаў. Растлумачу сваю пазыцыю: кожны год на Басах атрымліваецца адно і тое ж... Конкурс ня варты нічога (г*ўно, прабачце, па іхняму)і г.д.
Калі я не памыляюся, Басы - фестываль маладых выканаўцаў. МА-ЛА-ДЫХ! Так, згодны, гэта ужо крыху іншае пытаньне, што з іх вырастае невядома што (проста-такі як з нашых футбалістаў =)), але ж, лічу, што пад час конкурснай часткі гурты ня могуць паказаць ваш "сярэдняеўрапейскі" узровень па вызначэньню. Было шмат, насамрэч, гуртоў, якія мне ў конкурсе падабаліся (я зараз ня тоьлкі пра сёлеташнія Басы), але ж пры гэтым я сам добра ўсвядомліваю, што ім не тое што да "с/еўрапейскага" узроўню, ім увогуле да больш-меньш прафесійнага ўзроўню далёка. Проста я знаходзіў у кожнам з іх штось прывабнае...
А з тых гуртоў, што вы пералічылі, дарэчы, якія, маўляў, ўх-ты якога ўзроўню, я, напрыклад, цікавымі знаходжу толькі 1-2 (і гэта не мая ганарлівасьць супер крутога музыкі гаворыць, заўпэўневаю вас!)

Да, вось, растлумачце мне, калі ласка, як так атрымалася, што колькасць чалавек у журы складае зараз 3 (!)? Гэта мне проста так, цікава...

Дзе зараз S.D.M., Parason, "Фляўс і Кляйн"?

Выбачай, а дзе ўвогуле зараз УСЕ? Што да мяне, я час ад часу "бачу" толькі Вольскага. Усё. Ні Індыгі, ні Сьцяны. Нікога больш, карацей. І ведаеш, гэта наша галоўная праблема: ТУТ нікому нічога не патрэбна! Ты гэта лепш за мяне ведаеш. Зараз, напрыклад, ёсьць гурта 3-4, якія, калі б дабраліся да Басоў, не пакінулі б нікому ніводнага шансу.. АЛЕ яны спяваюць па ангельску, бо нейкім сваім падсвядомым адчуваньнем/жаданьнем пхнуцца на Захад. Яны ужо загадзя не бачуць тут нейкай перспектывы, прыкладу для пераймання па-просту НЯМА.

...А замест запісу (гал. прыз) зрабілі б лепей так званую падтрымку: радыё, ТБ (з гэтым крыху паскладаней, але ж...), канцэрты якія. Памятаю, у нейкім годзе штось было падобнае (ці мне здаецца...).
Усё. Дзякую.

P.S. Да, мы зараз альбом робім, калі табе цікава, нікуды мы ня зніклі. Час такі)

(Reply to this)


[info]evelueter
2009-07-16 09:14 pm UTC (link)
Журнальчик прикольный у вас, можно было бы уже и на собственный домен перебираться

(Reply to this)


(21 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…